Вы праглядаеце журнал [info]ognevit

Ліда

Ваўкалак
На выходных я ездзіў на фэст "Самокат Геракла" у Ліду - чытаць вершы. У першыню апынуўся ў гэтым горадзе, але гэта ня той выпадак калі "першы блін сабаку". Цудоўны горад, цудоўныя людзі. Фэст месцамі выклікаў дваякія пачуцці, але ўсе негатыўныя моманты былі звязяны з маёй стомленасцю і некаторымі выступаючымі. Былі і вельмі класныя. Напрыклад Дима Ску и Никто не Вуди Аллен ці Саюз DAHAU.


Я і музыкі "Никто не Вуди Аллен"

Але самым прыемным уражаннем было папіць піва на беразе Лідзейкі каля замку. Вельмі энергітычнае месца :) Натхняючае)

Працяг гісторыі

Ваўкалак
Змагарскае трызненне ня ведае межаў. Я напісаў свае апошніе dixi і выйшаў з размовы, але каменты ж валяцца. Нехта (абыйдуся без імёнаў, бо чалавека ня ведаю) выказаў нават не меркаванне блізкае да маяго, а проста сказаў, што я маю права на такое меркаванне.
Добра, што яго не абазвалі кдб-агентам, як гэта прынята ў "змагароў". Але ў сваім трызненні яны далёка дакаціліся. Чалавека абазвалі маім мультом-клонам у кантакціку.

#########
насамрэч бачна, што гэта ваша фэйкавая старонка. Хопіць піярыцца! Тут ўсе ітак ацанілі вашу неардынарную асобу.

#########
это вы про Дмитрия или про меня?

########
А, дык у вас сапраўды падваенне асобы... Ну зразумела тады.


Я падцёр імёны толькі. Тэкст не змяняў. А "змагары" ужо радуюцца выкрыццю чарговай змовы.

Tags:

Ваўкалак
Апошнімі днямі ў гомельскай часткі кантакціку хадзіў тызер да вось гэтага шэдэўра. Пырзнаюся шчыра, што тызер мне прыйшоўся да спадобы, прыемна было пабачыць знаёмыя твары і мне было цікава, чым апынецца відэа.

Сказаць тое, што я быў расчараваны - не сказаць анічога. Відэа пра Гомель? Не гэта проста размовы. Пры гэтым як толькі чалавек у кадры пачынае казаць нешта сапраўды цікавае і датчынае тэмы, то яго адразу змяняюць на іншага. Пра што відэа? Пра тое, што Гомель адметны? Так дзе "пруфы"? Акрамя таго, што Яўген стаіць каля дамку на Валатоўской...

Аніводная з тэмаў пачатых рэспандзентамі ў відэа ня тое што не раскрыта, а губляецца адразу пасля таго як пра яе пачынаецца размова. Карацей, паглядзіце лепш самі.

Маё абурэнне было б меншым, калі б я не сутыкнуўся ў гэтых самых кантакціках з такой абаронай шэдэўра стваральнікамі. Я вельмі не люблю, калі выдаляюць мае каментары. А размова была такой:

Мой каментар:
Прыемна было пабачыць знаёмыя твары, але зместам і працай з відэа я застаўся незадаволены.
Змест вельмі павярхоўны, я разумею што ў 11-хвілінны ролік нельга вапхнуць усё, але аніводная тэма з абазначаных - не была раскрыта.
А на конт відэа - усе вельмі просценька зроблена.


Адказ:
а ў чым павярхоўнасьць? прывядзіце прыклад падобнага фільма пра любы зь беларускіх гарадоў. А пакуль в Вашых словах бачная зайздрасьць і ўласная нямогласьць зрабіць што-небудзь цікавае і вартае прагляду. Зробіце добра, будзем за Вас радыя. І наконт відэа і зьместа абсалютна нязгодныя.

Мой каментар, які выдалілі:
Цалкам прадказальная вашая рэакцыя на мой каментар. :) І прыклад трэба знаходзіць ня толькі сярод відэа пра беларускія гарады, а сярод несюжэтнага сучаснага караткаметражнага відэа.
Зайздзрасць? Смех да і толькі :) Я не з'яляючыся не прафесійным сцэнарыстам, не прафесійным аператарам прыклаў руку напрыклад да гэтага http://www.youtube.com/watch?v=7f5IFf23Si8.
Маё абурэнне выклікана не зайздрасцю. Крыўдна, што добра ідэя - выканана, як кажуць на каленцы.


Канешне ж каментар быў выдалены. Добра, што хоць папярэдзілі. Размова пра выдаленне каментараў атрымалася такой:
размова )


Выснова сумная. Хоць якую ідэю можна апаганіць неякасным выкананнем. Казаць пра тое, што "кароль голы" - нельга, бо пачуеце ў адказ "Вы самі паспрабуйце зрабіць нешта такога кшталту..." (цытата з каментаў). Класічны луркаўскі "спердабейся". І галоўнае! Ня важна як ты робіш, галоўнае ж ты імкнуўся, а змог ці не - каго хвалюе. А тое што атрымалася на не на ўзроўне, гэта ад крывавага рэжыма ўсе))))

з.ы. Да ўсіх, хто здымаўся у відэа я стаўлюся з сімпатыя і павагай
з.з.ы. На конт сказанага ў відэа. Па парку з сабакамі хадзіць усё ж такі ня трэба. Там гаўна хапляе і такога, што там п'е, і такога што ловіць тых хто п'е.

Музей валуноў

Ваўкалак
Я ўжо пісаў пра тое, як мы з Дзімам ездзілі ў Менск дзевятага траўня. Тады атрымалася так, што не ўсе нашыя планы магчыма было ажыццявіць. І мы каб не губляць час дарэмна накіраваліся ў музей валуноў.
Я не надта разлічваў на тое, што ў нас атрымаецца патрапіць у файе Інстытута геалогіі - навокал "празднік" і выходны. Але лёс быў на нашым баку.
Калі мы дайшлі да ганку інстытута, я штурхнуў дзверы і яны, на дзіва, адчыніліся. Да нас выбегла напужаная вахцёрка:
- А што эта?! Я дзвер не закрыла?!
- Добры дзень, можна мы ў вас тут ідал паглядзім?
Вахцёрка пачула, што мы з Гомеля і адразу падабрэла. Акрамя таго, што нам было дазволена паглядзець на Даўгінаўскі стод - нам была адкрытая дарога на ўсе экспазіцыі.


Глядзець далей )

Каўказ - думкі.

suasti
У Гомелі недалёка ад цэнтру ёсць раён з дзіўным для мясцовасці назовам - Каўказ. А.Ф. Рогалеў у сваёй кнізе "От Гомеюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах." (Гомель 1993) пиша пра гэтае месца вось як:

Центр гомельского "Кавказа" составляют нынешние улицы Подгорная, Госпитальная, Подгорный и два Госпитальных переулка, а "периферию" - улицы Портовая, Хатаевича, Чехова, Книжная, 2-я Революционная.
...
яшчэ )

До 16 марта 1923 года в Гомеле недалеко от северной периферии "Кавказа" существовала улица, которая называлась Азией (район современной улицы Крылова). Как удалось установить краеведу Р.Н. Музыченко, на улице Азия в конце XIX века жили... курды, которых исконные гомеляне называли "азиатами"; а сами себя иноплеменники называли "ассирийцами" (отсюда и улица Азия; см.: Музычэнка Р. Вуліца імя Крылова. - "Гомельская праўда" № 38 за 2 красавіка 1992). Появление курдов-ассирийцев - загадка. Можно было бы предполагать, что их привез с собой с Кавказа фельдмаршал И.Ф. Паскевич. Но горный край он покинул примерно в 1830 году, а усадьбу Румянцевых купил только в 1834 году. К тому же в этот промежуток времени (1830-1834 гг.) Паскевич находился в Польше, где в 1831 году усмирил восстание и взял Варшаву. Не мог же фельдмаршал возить курдов с собой.

далей )

Гэтае тлумачэнне назвы падаецца слушным, але Л. Дучыц і І. Клімковіч у кнізе Сакральная геаграфія Беларусі (Мінск 2011) пішуць пра амаль ідэнтычны тапонім вось што:
"У Крупскім раёне каля вёскі Кіявец ёсць узгорак пад назвай Капказ. Гэта, можна меркаваць, трансфармацыя старабалцкай назвы Каўкарус, што ў перакладзе значыць горка бажкоў, або Каўкас - хтанічная істота. Па-грэчаску chtonos - зямля. Хтанічная істота - істота, звязаная з вытворчай сілай зямлі. Імаверна, што на гэтай гары некалі стаялі паганскія ідалы."


Улічваючы падобны рэльеф, а таксама тое, што каля гомельскага "Каўказа" знаходзілася затока з назвай Дзед, Дзедна. Тлумачэнне з СГБ падаецца больш трапным. А ў версіі А.Ф. Рогалева, нягледзячы на адносна блізкі гістарычны час і шмат падабраных фактаў -занадта дапушчэнняў. Тым больш, што на "Каўказе" вядома лягенда пра разбойніка Гома, які жыў тут у XII стагоддзі.

Безумоўна, што абазначанае вышэй не прэтэндуе на навуковасцьі можа стаць толькі падставай для далейшых даследванняў. Але гэткі погляд на гісторыю "Каўказа" можа даць адчуць сапраўдную гарадскую архаіку.


"Каўказ" на сучаснай мапе Гомеля

Астахава гара

Ваўкалак
Пра гэткае месца ля Гомеля ўзгадваецца ў "Сакральнай геаграфіі Беларусі" (Л. Дучыц, І. Клімковіч ст. 28). Там жаж узгадваецца некае паданне пра злодзея Астахі, што там жыў. Таксама гэтае месца ўзгадана вось тут:
"В этом же году И. Ющенко провел раскопки около д.Старое Село и в урочище Астахова Гора Гомельского р-на."

Панове, хто што ведае пра гэткае месца і паданне з ім звязанае? Дзе была, ці ёсць Астахава гара?

Бэз

рокнролльный мальчик
Выкладаю свой новы верш. Ён недасканалы і ў ім не адшліфавана да бляску кожнае слова - увесь ён нейкі непрычасаны. Але верш вельмі просты, і мне падабаецца ягоная гэткая немудрагелістасць. Я люблю яго, як любяць дзетак. Не за тое - якія яны, а за тое што родныя. А тут кожны вобраз і кожны сказ родныя, народжаныя цяперашнімі думкамі і адчуваннямі.
І яшчэ! Пісаць проста і аб простым - надта складана. Гэта значна цяжэй, чым граць словамі.

У горадзе расцвёў бэз,
Хоць трэцці дзень запар дождж.
Яна цудоўнейшая з прынцэс
- Прынцэса марыць пра нож.

А ў горадзе аніводнага прынца,
Пра цмокаў размовы нават няма.
Ён - вар'ят і вандроўны рыцар,
Аб першым яна сказала сама

Ейны дом - гэта золата вітражоў,
У яго толькі пыл з дарог.
Ён ужо сто шляхоў прайшоў,
Бо за ім даглядае Бог

Ён сточыць на нож свой меч,
Пераплавіць у золата пыл.
Бо за аўру тонкіх плеч
Можна ўсё на ейны капыл

Ля маста ён прызначыў стрэчу.
Пад мастом не намочыць дождж.
Я казаў - ён вар'ят і галеча,
Нават меч ён стачыў на нож

Эпілог.
Ён у ззяючых латах,
Яна вандроўнейшая з прынцэс.
- Двое крылатых вар'ятаў
У горадзе цвіце бэз.



(П.П. Канчалоўскі "Бэз у кошыку")

з.ы. Не стаў пісаць прысвячэнняў, бо хто ведае і так здагадаецца, а я і так "палюся" увесь час :)

Час мяняць скуру?

suasti-raven
Гэтай ноччу мне сніліся вельмі яскравыя сны. Нешта запомніў, нешта з таго, што запомнілася не настолькі асабістае, каб распавесці. :) Але тое, што распавядаць ня буду - вельмі пазітыўна і кажа аб пазітыўных зменах.

Скура
Мы з маім сябрам (хоць рэжце, я ня ведаю хто ён) поўзаем па жоўтых скалах, а ўнізе вада. Вады шмат, але не магу сказаць што гэта было мора, мо проста рака шырокая. Пасярод хваляў я бачу вялічэзнага вужа, таўсцей за маю руку. Змей пачынае церціся аб камяні галавой і выяй - становіцца зразумела, што ён намагаецца зняць з сабе старую скуру. Там дзе скура, як шкарпэтка з яго злезла - блішчыць новая луска. Я спусціўся са скалаў і забраў сабе старую скуру. Напамяць, бо ніколі не бачыў такіх вялікіх вужоў.

Стод
Я зноў з гэтым маім невядомым сябрам. Мы едзем на дызельным цягніку. Бачым вясковыя могілкі, а потым і вёску. У вёсцы, як нам вядома, ёсць ідал. (Ідал трошкі нагадаваў Даўгінаўскі). Ідзем да яго ад станцыі. Па дарозе ў нас палянка, на якой стаяць тры дрэвы залепленыя б-ч-б сцяжкамі, змагарскімі налепкамі і шмат чым кшталту гэтага. Я яшчэ вельмі здзівіўся, як гэта так высока можна павесіць сцяжкі. А яны вісяць на вышыні метраў дзесяць.
Потым у лагчыне мы знайшлі ідала. І ідал пачаў з намі гаварыць, а калі дакладней паказваць сюжэты.
Нам стала вядома, што ён спачатку стаяў у месцы, што зараз занялі змагары, потым стаяў на могілках, а адтуль яго зкінулі ў лагчыну, і што стоду вельмі не падабаецца быць на цяперашнім месцы. А потым я прачнуўся.

Tags:

9 траўня

suasti
Дзевятага траўня я трапіў на менскі выступ Алеся Мікуса. Пабачыўся з [info]zmicierbielapol, [info]juli_erde, развіртуалізаваўся з [info]lutavit. Канцэрт быў шыкоўны, асабліва другая частка. Калі амаль усе прысутныя стоячы пяюць "Велікую Літву" - неперадаваемае пачуццё.
І вось якое цікавае было назіранне - на канцэрце былі ў асноўным людзі правых поглядаў, за вельмі рэдкім выключэннем цвярозыя (той, хто не быў цвярозым вельмі хутка апынуўся на вуліцы), а як толькі мы выйшлі з клуба і накіравалісь да "Еўрапейскага"...

...процьма п'яных, якія святкавалі "Дзень перамогі" і устраўвалі бойкі, увесь асфальт у бітым шкле. У параўнанні з людзьмі з выступу - неба і зямля. Я не здзіўлены, але назіранне вельмі яскравае.

Агітка

Ваўкалак
Я ніколі не пісаў агітак і нават ня меў намеру гэтага рабіць. Некалькі дзён таму, калі я клаўся спаць, у галаву пачалі прыходзіць словы. Словы гэтыя былі не мае, таму я вырашыў перавярнуцца на іншы бок і заснуць. Але...
Але пакуль тэкст не выйшаў з маёй галавы на паперу - музы мне заснуць не далі.

Ня ведаю, што стала нагодай для таго, каб гэткія словы пачалі з'яўляцца ў галаве. Мо гэта быў выступ Алеся, мо трэцці нумар Друвіса, мо колішнія размовы з [info]kryviec. Ня ведаю.

Я дагэтуль не упэнены ў тым, што тое што атрымалася - гэта мае словы. Я нават цалкам не упэўнены, што згодзен з напісаным.
Але атрымалася, тое што атрымалася.

Твая дзяржава паўмера.
Штучны прадукт. Хімера.
Alba Ruthenia без Літвы
- Цела без галавы.

Прачніся! Забудзься на Беларусь.
Ад мора да мора расце наш хаўрус
- Абрус Літвы накрывае старую столю.
Вяртайма гонар, годнасць і волю.

Паўстае веліч святой краіны
Хутка пабачым варожыя спіны
Захад і Ўсход спазнаюць наш гнеў
Хрыбетнік сабачы ламае леў

Спеў перамогі лунае над войскам -
Хай ведае свет парадак Літоўскі!
Вялікае княства ад Эйры да Сахаліну.
Крыўскі край - сэрца святое краіны.


кватэрнік Алеся Мікуса

Ваўкалак
Пазаўчора адбыўся кватэрнік Алеся ў Гомелі. За што вялікі дзякуй самому Алесю ды [info]goodfillу з жонкай за памяшканне.

Выступ прайшоў цудоўна, нягледзячы на невялічкі нестраевіч гітары і фано. Я быў прыемна здзіўлены колькасцю людзей (20 чалавек у аднапакаёвай кватэры) і якасцю публікі.

Алесь граў і новыя песні з "Выраю" і старыя з "Малітвы вайны". Вялікая Літва і Белы легіён пад адно фано гучыць цудоўна! Таксама Алесь спеў некалькі зусім новых песняў, якія шчэ не выдаваліся. Таму раю ўсім прыйсці на менскі канцэрт, каб іх пачуць. Адну з іх я трохі пазней выкладу тут, але пакуль буду трымаць інтрыгу :)



пад катам здымкаў больш )
За здымкі дзякуй Марысе.
Ваўкалак
У гэтую ноч чатыры гады таму мы з [info]benzinchik змяшалі сваю кроў на раздарожжы. Мы з ім з катэгорыі "заклятые друзья". Нягледзячы на супрацьлеглыя погляды амаль на усё, нягледзячы на тое, што мы увесь час падкалываем адзін аднога - бліжэй за брата ёсць толькі адзін ці два чалавекі. Ён з той невялічкай колькасці людзей, што бліжэй чым скура і з тых каму можна сказаць: "Спіна да спіны!"
Я вельмі рады, што ў мяне ёсць такі брат з усімі яго белымі і чорнымі бакамі.
такая вось, браце, споведзь :) "Мы пропали бы совсем, когда б не волки да вороны..."

Прыборкі на свяцілішчы

suasti
Я ўжо не так даўно пісаў і пра свяцілішча і пра тое, што мы збіраемся рабіць там прыборкі. Літэральна ўчора мы з'ездзілі ў Хальч: прыбраліся там і ушанавалі дзядоў святочнай вячэрай.

Нас было ня шмат, толькі пяць чалавек. Але я ў чарговы раз пераканаўся ў тым, што істотней не колькасць удзельнікаў, а якасць. Мы папрыбіралі смецце (каля дзесяці мяхоў з-па бульбы шыферу, жалеззя ды г.д.), павысякалі хмызнякі, перакапалі месцы былых вогнішчаў, адрамантавалі мосцік праз роў. Сёння ад учорашняй стомленнасці рукі дрыжаць дагэтуль.



Ва ўрочышчы проста процьма вужоў. І маленечкіх - таўшчыней з аловак, і вялікіх таўшчыней болей за мой палец. Вось напрыклад, калі мы ўбачылі гэтага вужа - у яго з пасці тырчала палова жабкі. Мы напужалі свяшчэнную змейку, і ёй прышлося развітацца са сваім абедам. Жабка выскачыла з роту і паскакала, а вужыка мы сфатаграфавалі.


шчэ трохі здымачкаў )

Паводка

Ваўкалак
Сёння ў Гомлі было няпроста цёпла, было зусім па-летняму спякотна. І я ў кампаніі цудоўнай [info]hysterical_girl прайшоўся ўздоўж Сожу. Я даўно нябачыў на рацэ такой паводкі.


гэта адразу за Сожам. Звярніце ўвагу на дарожны знак.

здымкі )
Ваўкалак



Алесь Мікус – стваральнік гурта “Крывакрыж”, дыск якога “Малітвы вайны” выходзіў у 2009 г. Мікус – музыка, які ў залежнасці ад абставінаў грае на фартэпіяна, дудзе ды акустычнай гітары.

Падчас канцэрту будуць гучаць песні, створаныя на працягу 2011-2012 г., а таксама больш старыя песні.

Збіраемся: прыпынак "2 школа" (як ехаць з цэнтру) у 19.00.

Кошт пытання: цалкам на сумленні публікі, пад час кватэрніку будзе капялюшык, у які варта пакласці грошай


Сустрэча ў кантакціку - http://vk.com/mikus_homel

raudìnė

Ваўкалак

З гэткай нагоды даваў каментар сайту nashkraj.info.

Зміцер, у нашай, пераважна хрысціянскай краіне Радаўніца мае канкрэтнае значэнне. У гэты дзень памінаюць памерлых продкаў і наведваюць іх могілкі. Але вы, падаецца, не збіраецеся прыбіраць могілкі ў гэты дзень. Калі гэта так, тады што вы збіраецеся рабіць?
Казаць пра пераважна хрысціянскую традыцыю ў нашай краіне яўнае перабольшанне. Беларускі абшар быў і застаёцца паганскім, і хрысціянства толькі дадало яму афарбоўку. Радаўніца, ці наўскі вялікдзень гэта старажытнае свята, якое засталося з тых часоў калі пра хрысціян ніхто не чуў. Яно было перанятае царквой за часамі так званага дваевер'я.

Мы адмыслова ня сталі прызначаць прыборкі і святочную вячэру на той жа дзень, калі ідзе афіцыйная Радаўніца, каб кожны мог патрапіць на могілкі да сваіх дзядоў. Але ёсць і іншае месца, якое вартае таго, каб яго прыбраць і запаліць там агмень у гонар і на знак пашаны нашых продкаў. Больш за тое, гэтае месца было раней акружана капцамі-валатоўкамі, якія, нажаль, былі зруйнаваны ўзворваннем. Мы нават адмыслова не паедзем на курганы, каб не прыцягваць да іх увагі "чорных археолагаў".

Калі традыцыйна святкавалі Радаўніцу і ці ёсць тут разыходжанні паміж сённяшняй (пераважна праваслаўнай) традыцыяй і ранейшай?

Традыцыйныя дні памінання продкаў адрозніваюцца ад рэгіёна да рэгіёна. Мы проста абралі выходныя, каб усім было зручна даехаць і каб кожны мог наведаць сваіх дзядоў.
Як суадносіцца велікодная ежа на мерапрыемстве, што вы збіраецеся ладзіць - яйкі, паскі так бы мовіць?

Традыцыйныя рэлігіі ў адрозненні ад так званых "сусветных" лёгка адаптуюцца да зменаў, і так атрымалася, што традыцыя гэтага свята ў нас ужо знітаваная з вялікоднай ежай. Наколькі гэта магчыма – хочацца пазбегнуць нейкіх наваробных хімераў, як адбываецца ў раднавераў ці нейкіх "славяна-арыяў".


Той хто пажадае далучыцца да прыборак ды свята мусіць ведаць:

Пры сабе добра мець: сякеры, рыдлёўкі, граблі, мяхі для смецця (з-пад бульбы ці цукру).

Каб ушанаваць Дзядоў святочнай вячэрай бярыце з сабою традыцыйную ежу: вялікодныя яйкі ды булкі, бліны, сальца ды г.д.

Што тычыцца алкагольных напояў, то пазбегніце напояў мацней за піва. Піва лепш браць цёмнае, як болей старажытнае. Таксама дарэчны медавуха ці збіцень



Калі: 29 красавіка
Дзе: месца будзе паведамленае ў прыват, звяртайцеся да мяне
Падзея Вконтакте: vk.com/radaunica
Кантакты: +375 29 5308330, ognevit.wedun@gmail.com - Агнявіт</p>

Pär Strömberg

Ваўкалак
Знайшоў мастака, працы якога нечакана апынуліся мне блізка да сэрца.

Вось пра гэта, напрыклад, ўсе мае новыя песні:


А гэта нават на юзерпік пайшло:

Грымотнік прачнуўся

suasti
А за вакном грыміць. Хутка лета :) Нездарма ж былі на свяцілішчы ва ўрочышчы Зібень. Адразу параўноваецца з латышскім словам ziben - маланка.

Свяцілішча

suasti
Сёння мы разам з Дзімам паехалі на Свяцілішча Зібень у Хальч, дзе адзначалі увосень "Дзень балцкага адзінства". Асалода ад магчымасці вырвацца з гораду, тым больш наведаць гэткія месцы - проста неверагодная.
Як толькі апынуліся на самім свяцілішчы - амаль адразу ў нябёсах пабачылі дзвюх драпежных птушак, напэўна нейкіх саколікаў, потым прыляцелі тры дзятла. А нават не памятаю каб настолькі блізка іх бачыў раней. Пакуль з Дзімам абмяркоўвалі, як можна сабрацца прыбраць месца - чуем гуд якісьці, падыходзім да абрыву, а там проста тысячы пчолаў вакол кветак на дрэве лётаюць.
Упершыню я адчуў столькі ад гэтага месца, нават склалася ўражанне, што месцу прыемна калі на яго трапляюць і за ім сочаць.

Далей... )
Свяцілішча Зібень, Хальч

Раз об этом зашла речь...

рокнролльный мальчик
Написалось в ответ на посвящение:

Если б знал, что дело верняк -
да я душу бы продал.
Только сам ее взял взаймы.

Облом, бесперспективняк.
В этом воздухе нет кислорода,
только глаза голОдно глядят из тьмы.

Тут как ни гладь - сплошная гладь:
любым ответом - "Какая же блядь!"
Благодать, надо полагать,
я по дороге сумел растерять.

Река все та же - перестроены берега.
И удобнее видеть во мне и прошлом врага:
за то, что б вдвоем у очага,
любая цена, дорогая, не дорога.

Дорогая, дорога до рая
возможна только вдвоем.
Автостопом до самого края,
приемник хрипит "прием".

И принять - это не причинять,
и чинить - не синоним ломать.
Проще бежать, чем линять,
понимать?

Если выгорит, я готов отдать руку,
только выбери: "Окончить разлуку".
Мой фенрис свою открывает пасть.
Я стою. Я не в силах упасть.

...
На финише все по фэншую - чисто
и эдда по прежнему старше, чем мы.
Переписывать начисто - самоубийство
- мифы сами родятся после чумы.

часть вторая

Ваўкалак
Originally posted by [info]ikramano at часть вторая

                                                                                        Димке Огневиту Новикову с ирисками и цветами.

Едва-едва солнце вползло в понедельник
Действующие лица: бездельник, дольник и тельник
разруха в доме
Поленница дряхлых гитар
Картинка где-то такая, короче. Итак -

слушай сдавайся сливайся резво по буеракам и чащам
иначе скоро практически вот сейчас на горло наступит  счастье
будет тебе сейчастье
и
сразу за ним потомство
Стоп-стоп.

Давай сначала:
это настолько напоминает чудо
что даже по чистой случайности не способно не оказаться чушью
чуешь, к чему клоню? Короче сиди спокойно
понял?

И ты сидишь.  Сидишь и шнуруешь ботинки
Какой ты внезапный дружище смотреть противно
белый конь у крыльца бьет копытом, лакей несет редингот
дальше понятно
дверь
лестница
улица
ready
go

несись дурище немедля  к ней голый сломи голову
слышишь,бегом, бегомее слышишь бля
Тебя ждет тощий котейка с осипшим голосом.
Давай на голос. Давай же на кой-то ляд.
Декорации самые к действиям располагающие,
На их фоне зверь, бугаище… не – бугагаище!
В общем, вид у тебя впечатляющий и пугающий.
И есть дом где тебя ждет ляля. ляля. Ляля

Вокализ ну да не из этой оперы
Есть  чутка
Но при чем тут это беги щас есть шанс зуб даю на сто жизней начистить карм
Выделяясь из сотен тысяч среднестатических  чупакабр
Ничем ничего под собою не чуя мчишься  дымит кирза
В голове ни единой мысли, тебе бы вот только  щас добежать
А на месте все будет просто ежу понятно не веришь спроси ежа
Чото гдето както слишком громко грохочет спокойно сидеть лежать
Наконец-то!
Улица.лестница. дверь.
Ой.
Не-не-не.
назад.


(ты псих чувак трусишка эту брешь не залатать
С другой стороны – если ты не съебешь
Она не будет скучать)


Сдваивай след  разъединяй контакты
Кто-то который ты снова хмыкнет так-то
Исчезнет в кустах с безупречно английским тактом
Пока-пока  и так заждались в итаке

Хитрожо… хитровы… хитроумного, блин, страдальца!
Пока пока 
Умилительно как
Обрыдаться
В заключение злоключений нажрешься в слякоть
А она там плачет. Она всегда будет плакать.

за  «пока»  прикинь последует апокалипсис
это конечно   махровейший солипсизм
Но ты плюс  она  равняется соль земли
А ты так взял и свалил.
Мило, че. Ты удивительно мил.

ты не думай ты обойми ее подыми
не пойми чего начудил начадил надымил
под ногами скользит ковролин  колеблется мир
в равновесии удержим только вами обоими
только так  это не метафора  не пережим
как бы кутбы а ты как думал, такая жизнь
в это пропасти этой ржи ты бы мог быть жив
может, можешь, а?
может стоит без этой лжи?*

а потом
потом она будет звать тебя безымянный
тебя как раньше будешь тошнить от мяты
вы будете мучимы каждый своей любовью
В твоем случае – это Бродский
В ее Кортасар и Борхес
ты кто? ты некто
прикинь, а она нечто
Поэтому полагаю тут думать неча
У вас ничего плохого не может случится
Все ясно, слышишь балда все чисто

Она у тебя одна

ты у нее второй

разуй глаза дружище глаза открой

*пафосик, ВНЕЗАПНО

Дрэва кахання

suasti
Калі я быў малы, у класе трэццім напэўна, нас павезлі адпачываць у санаторый у Чонкі.

І там нас адвялі да "Дзерава любві" - зрослых разам дуба ды хваіны. Мясцовыя казалі, што сто год таму побач упалі два зернетка, а потым зрасліся. І хлопцы і паненкі, якія пралезлі паміж імі, абавязкова былі шчаслівыя разам.

Сёння я ўзгадаў, пра гэткі цуд і палез у сеціва шукаць звесткі пра яго. А знайшоў толькі тое, што дрэва спілавалі з-за таго, што яно спарахнела. Сумна. Нават здымкаў знайсці ну атрымалася.
Ня веру, што Дрэва нельга было выратаваць. Проста стаўленне да нашай спадчыны вось гэткае...

з.ы. Я ня ведаю ці традыцыйна гэта прыкмета пра дрэва (дрэвы?), ці ўтворана ў новы час. Але адметнасцю краю стала менш...

з.з.ы. А дрэвы, што зрасліся разам гэта шчэ адно ўвасабленне Спарыша.
Neander
...людзі - ідыёты. Яны зрабілі ворах глупстваў: прыдумлялі касцюмы для сабак, пасаду рэкламнага менеджара і штукі накшталт IPhone, не атрымаўшы наўзамен анічога, апроч кіслага прысмаку. А вось калі б мы развівалі навуку, асвойвалі Месяц, Марс, Венеру... Хто ведае, якім быў бы свет тады? Чалавецтву далі магчымасць баразніць космас, але яно жадае занімацца спажываннем: піць піва і глядзець серыялы.

Лепш, чым класік навуковая фантастыкі я не скажу. Таму сённяшніе віншаванні з днём касманаўтыкі мне нагадваюць карга-культы якіх-небудзь дзікуноў-астраўлянаў. У сучасным грамадстве няма месца для мары аб космасе. Мабыць яно і да лепшага ўжо...Амаль цытуючы барона - усё згублена канчаткова, нам застаецца толькі засядлаць тыгра...
Ваўкалак

Ну как же можно не поделиться такой прелестью?!

Борць

Ваўкалак

Борць у вёсцы Макарычы (Петрыкаўскі раён). фатаздымак [info]benzinchik

Профіль

Ваўкалак
[info]ognevit
Агнявіт Воўк

Апошнія запісы

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com