March 27th, 2019

фото

(no subject)

…Все всегда уезжают навсегда. /Max Frei/

Паварочваю, зноў бягу, квартал за кварталам,
у спробах дарэмных дагнаць цябе і знайсці.
Крок хутчэй, цягне ў баку, лёгкім паветра мала.
Іскрынкі ў грудзях, праводку ўнутры караціць.

Карціць спыніцца, прадыхацца, нават забіць
На дарэмныя пошукі ў сетцы чужынскіх вуліцаў.
Даруй, дзеяслоўная рыфма — але мне да сёння баліць,
Калі шпацырую па месцах, дзе мы размінуліся.

На тваім прыпынку выскачыць я не паспеў,
Застаўся ілбом падпіраць бруднае шкло трамвая.
Чуеш выццё? Гэта мой пераможаны спеў —
злая, балючая, гучная песня… нямая.

Не маю надзеі – шлёндры ў зялёным адзенні,
Цырк-шапіто з'ехаў разам з ўсімі звярамі.
Як дайсці да цябе у сутонні, гарадскім мітуценні,
Па якіх бульварах прайсці, якімі дварамі?

Грукат крокаў – лоу-файны няроўны біт,
Знутры нехта рыфмуе, лухту пад яго піша.
Поўны game over, а ніякі не mission complete.

Замест нас заўсёды вяртаецца нехта іншы.